Марыя Іванаўна Сялюніна
Нарадзілася | 26 жніўня 1941 (83 гады) | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
Марыя Іванаўна Сялюніна (нар. 26 жніўня 1941) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер СССР, БССР (1980), майстар спорту СССР (1964).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Амаль паўстагоддзя прапрацавала трэнерам ДЮСШАР «Гарызонт» па баскетболе. У ліку яе выхаванцаў — заслужаны майстар спорту СССР, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы Галіна Савіцкая (Крысевіч), майстры спорту міжнароднага класа Таццяна Троіна і Вікторыя Гаспер. За гады сваёй працы падрыхтавала больш за 26 майстроў спорту СССР і Рэспубліку Беларусь. У іх ліку — чэмпіёнкі Еўропы сярод моладзі Алена Ламака, сёстры Дубойскія, Алена Мішына і інш. Юнацкія і моладзевыя каманды пад яе кіраўніцтвам неаднаразова была пераможцамі першасцяў СССР, а кадэцкая зборная Беларусі U-16 заняла чацвёртае месца ў фінале чэмпіянатаў Еўропы 1997 і 2004 гадоў.
Узнагароджана нагрудным знакам «За ўнёсак у развіццё баскетбола».
Клубная трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 1995—1996 — Гарызонт-2 (Мінск)
- 1996—1998 — РВАР-Гарызонт-2 (Мінск)
- 2002—2004 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1997/1998.